Коммунальное унитарное предприятие "Слуцкое ЖКХ"
Режим работы:
Пн-Пт: 8:00-13:00, 14:00-17:00
Телефон:
Адрес:
г.Слуцк, ул.Пионерская,23
Новости
30.03.20

000505_122969_big Незаметно изменился наш образ жизни: мы стали больше покупать, а после больше выбрасывать вещей и упаковки потребительских товаров. За последние 15 лет объем бытовых отходов, вывозимых ежегодно из населенных пунктов Беларуси, вырос в два раза.

 

10.02.20

000475_493819_big  В Слуцком районе прошел районный смотр-конкурс на лучшее оформление организаций и учреждений к Новому году по сферам деятельности. Итоги конкурса были опубликованы в газете «Слуцкий край» и размещены на сайте издания. 

 

22.01.20

Чтобы предупредить пожары и гибель людей от них, с 20 января по 20 февраля во всех уголках Беларуси проходит республиканская акция «Безопасность – в каждый дом!».

monitoring07

17.01.20
000505_950851_big
Все большую популярность в нашей стране набирают электронные жировки.  По сравнению с бумажными аналогами электронные жировки действительно имеют неоспоримые преимущества. Прежде всего, это удобство. PDF-версия (в виде фотографии) ничем не отличается от обычного извещения в плане полноты информации – такая же таблица с фамилией собственника, номером лицевого счета, перечислением оказанных услуг, указанием тарифов, показаниями индивидуальных приборов учета и итоговой суммой оплаты.
17.01.20

000505_131151_big

У ліку лепшых работнікаў Слуцкай ЖКГ рабочы комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў ЖЭУ №5 Мікалай Сямёнавіч Корхаў.

Новости

« Назад

«Добры дзень, сантэхніка выклікалі?» 17.01.2020 11:49

000505_131151_big  У ліку лепшых работнікаў Слуцкай ЖКГ рабочы комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў ЖЭУ №5 Мікалай Сямёнавіч Корхаў.

Талковы сантэхнік, які трывала адрамантуе кран, кампетэнтна заменіць сан-тэхнічнае бытавое абсталяванне, дасць карысныя парады па яго эксплуатацыі, справіцца з іншай такой работай – гэтыя словы як раз пра Мікалая Сямёнавіча Корхава, адзначаюць жыхары мікрараёна вуліцы Іваноўскага ў Слуцку. Ды калегі далучаюцца да гэтага меркавання, напрыклад, начальнік ЖЭУ №5 Іна Анатольеўна Лісок і майстар Павел Міхайлавіч Кліменка падкрэслілі, што лепшага працаўніка  і не знайсці: адказны, сумленны, прафесіянал, чалавек слова.

Каля 25 гадоў Мікалай Сямёнавіч Корхаў працуе ў КУП «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка» – сантэхнікам, а з сярэдзіны мінулага года –  рабочым комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў (абавязкі сантэхнікаў ЖЭУ дапоўнены іншымі, у тым ліку па рамонце замкоў, дзвярэй жылфонда і г.д.).

– Разам з сям’ёй пры-ехаў на Случчыну з Гомельшчыны, пасля ава-рыі на Чарнобыльскай АЭС, – дзеліцца Мікалай Сямёнавіч. – Там працаваў вадзіцелем. Знайсці работу па спецыяльнасці ў Слуцку тады не атрымалася,  у 1993 годзе ўладкаваўся на работу ў Слуцкую жыллёва-камунальную гаспадарку сантэхнікам. І ведаеце, гэта справа спадабалася. Ужо пазней мне прапаноўвалі работу вадзіцеля, але я не пагадзіўся…
– І чым жа сантэхнічная справа лепшая? Мне думаецца, работа гэта вельмі неспакойная, клопатная… – пытаюся.

– Так, але адчуў, што справа – мая, па сэрцы, ды калектыў спадабаўся. Не шкадую, што зрабіў такі выбар. А справа сапраўды неспакойная, увесь дзень на нагах, падчас няштатных сітуацый здараецца працаваць і вечарам, і ноччу. Памятаю, у 1998 годзе разам з калегамі давялося працаваць у навагоднюю ноч у доме №11 на вуліцы Жукава – там прарвала трубу. Ліквідоўвалі аварыю, як гаворыцца, пад бой курантаў. Справіліся, людзі ў свята не засталіся без вады.

Як расказаў Мікалай Сямёнавіч, ён працаваў у ЖЭУ №№1, 2, затым «перабраўся» ў ЖЭУ №5. Цяпер у яго гаспадарцы 12 шматпавярховак па вуліцы Іваноўскага. Галоўная задача – абслугоўванне і рамонт інжынерных сетак, бойлераў дамоў, выкананне заявак жыльцоў. Расказвае, на сваім участку з непаладкамі спраўляецца, як правіла, сам, аднак складаныя праблемныя сітуацыі «разрульвае» разам з калегамі – рабочымі комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў ЖЭУ №5 Віктарам Віктаравічам Кандрацьевым і Віктарам Барысавічам Ятчанкам. Мужчыны выконваюць і іншыя работы ў ЖЭУ, здараецца, трэба дапамагчы ва ўборцы тэрыторый, рамонце дзвярэй падсобных памяшканняў, падвалаў або, напрыклад, пасадцы дрэў. Мікалай Сямёнавіч не аднойчы ўдзельнічаў у азеляненні двароў шматпавярховых дамоў на вуліцы Іваноўскага і, канечне, сочыць, каб саджанцы не ламалі, каб дрэўцы захоўваліся і раслі.

– Меркаванні жыльцоў і спецыялістаў наконт рамонту, замены бытавой сантэхнікі ў кватэрах супадаюць не заўсёды. Пэўна, і канфліктныя сітуацыі ўзнікаюць, як з гэтым спраўляецеся?

Мой субяседнік у адказ:

– Трэба быць вытрыманым, спакойным і мудрым у любой сітуацыі. Ёсць некаторыя грамадзяне, якія не хочуць чуць, не хочуць разумець праблему, або якія правакуюць канфліктную сітуацыю. Але такіх нямнога, у пераважнай большасці знаходзім агульную мову з жыхарамі, стараемся дапамагчы, каб людзі адчувалі ў сваіх кватэрах сябе ўтульна і камфортна. На жаль, жыхары нярэдка самі спрабуюць выправіць паломку, «адрэгуляваць» сантэхніку і часта толькі ўскладняюць праблему. Яе рашэннем павінен займацца спецыяліст.

За сваю працу Мікалай Сямёнавіч Корхаў неаднойчы заахвочаны, у тым ліку Ганаровай граматай абласной камунальнай службы.

Сустрэча пакінула самыя добрыя ўражанні: Мікалай Сямёнавіч сціплы, добразычлівы чалавек, адданы свайму працоўнаму абавязку. А яшчэ я даведалася, што ён – «марская душа»: у арміі нёс службу на падлодцы, быў старшыной каманды трумных машыністаў. Расказвае, да гэтае пары падтрымлівае сувязь з саслужыўцамі. Жартуе, «з воднай стыхіяй па жыцці», мабыць, адсюль і захопленасць рыбалкай: у вольны час Мікалай Сямёнавіч любіць пасядзець з вудамі на беразе рэчкі ці сажалкі. Самы вялікі яго ўлоў быў на радзіме – давялося злавіць соміка пад 20 кілаграмаў.

– Вы пытаеце, чым жа падабаецца мая работа? – вяртаецца да размовы Мікалай Сямёнавіч. – Прыемна дапамагаць людзям…
Нас легко найти:
г.Слуцк, ул.Пионерская,23
Телефон: