Коммунальное унитарное предприятие "Слуцкое ЖКХ"
Режим работы:
Пн-Пт: 8:00-13:00, 14:00-17:00
Телефон:
Адрес:
г.Слуцк, ул.Пионерская,23
Новости
03.08.20
Foto-3-2-2

Песчаный пляж, ремонт дорог и уникальная котельная на местных видах топлива. Что уже сделано в Слуцке силами местных коммунальщиков и что еще предстоит сделать, рассказывает МЛЫН.BY. 

06.07.20

Началась подготовка к отопительному сезону

000505_445044_big

 

24.06.20
000464_73297_big В Беларуси утверждены новые строительные нормы. Это предусмотрено постановлением Министерства архитектуры и строительства от 29 ноября 2019 года №64, которое сегодня официально опубликовано на Национальном правовом интернет-портале, сообщает БЕЛТА.

Новости

« Назад

Як праходзіць добраўпарадкаванне ў Слуцку 19.06.2020 14:57

000507_450303_big Сапраўды, летняя пара самая спрыяльная для добраўпарадчых работ. У тым, што іх праводзяць у нашым горадзе, упэўнілася карэспандэнт «Слуцкага краю», пабываўшы на некаторых слуцкіх вуліцах.

strojka2

Капітальны рамонт дома №116 на вуліцы Сацыялістычнай.

 

На вуліцы Сацыялістычнай вядуць капітальны рамонт (з элементамі мадэрнізацыі) пяціпавярховага дома №116: яшчэ здалёк убачыла аўтакран і аўтавышку, рамонтнымі работамі каля пад’ездаў займаліся рабочыя. Як высветліла, рамонт планавы, праводзіцца ў адпаведнасці з графікам капітальнага рамонту жылфонду Слуцкай ЖКГ на 2020 год. Генпадрадчык – ДП «Слуцкае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне».

strojka

Маляр Наталля Буцько

 

Радуе вока наноў пафарбаваны фасад шматпавярхоўкі, гэтай справай займаюцца маляры РБУ Наталля Мікалаеўна Буцько і Анжэла Мікалаеўна Бойка. Працаўніцы падзяліліся, што работа ладзіцца, у наяўнасці неабходныя прылады працы і фарба. А рамонтныя работы на даху выконвае брыгада страхаўшчыкоў (кровельщиков) РБУ. 

strojka1

Уваход у пад'езд дома №116 на вул. Сацыялістычнай.

 

Брыгадзір Уладзімір Аляксандравіч Шчалкун расказаў, што ў брыгадзе шэсць чалавек, спрактыкаваныя работнікі, на доме праводзяць замену мяккага даху на двухсхільны. У аб’ёме капітальнага рамонту дома і іншыя работы, у тым ліку рамонт уваходных груп пад’ездаў, прыступкаў, падыходаў да пад’ездаў, замена вокнаў у пад’ездах, замена ў падвале сістэмы розліву гарачага, халоднага водазабеспячэння і ацяплення. Як  паведаміў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Уладзіміравіч Калібераў, плануецца, што капітальны рамонт дома будзе завершаны ў чацвёртым квартале гэтага года.

strojka3 strojka5

Дом №116 на вуліцы Сацыялістычнай.

 

Добрыя змены адбыліся ў дварах дамоў №8 і №6 на вуліцы Салігорскай: праведзены рамонт асфальтабетоннага пакрыцця праезнай часткі. Жыхары гэтых дамоў звярталіся ў ЖКГ па праблеме дрэннага стану ў дварах праязных дарог. Рамонт дарожнага пакрыцця на мінулым тыдні выканалі работнікі ДРБУ №125, асфальт дастаўлялі з асфальтабетоннага завода арганізацыі. Дарэчы, у мінулым годзе на Салігорскай праведзены капітальны рамонт дома №8: зроблены рамонт даху, казыркоў над балконамі, лоджыямі і ўваходамі ў пад’езды, адмосткаў, многія іншыя будаўніча-мантажныя работы, выканана замена запорнай арматуры, трубаправодаў сістэмы ацяплення, гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыі, ізаляцыя трубаправодаў. Кошт будаўніча-мантажных работ склаў 586 755 рублёў.

dvor-22

Рамонт дорогі на вуліцы Салігорскай, 6.

 

У доме замянілі таксама ліфтавое абсталяванне. Я пагаварыла з некаторымі жыхарамі гэтага дома, гучалі падзякі, але не толькі. Напрыклад, ад імя жыхароў трэцяга пад’езда Тамара Канстанцінаўна Яўдонка агучыла просьбу ўладкаваць падыходы да пад’ездаў, дзіцячую пляцоўку. Як паведамілі ў Слуцкай ЖКГ, у перспектыве плануецца рамонт тратуарных дарожак каля дома, папаўненне дзіцячай пляцоўкі малымі архітэктурнымі формамі.

doroga

На вуліцы Гагарына.

 

На ўчастках некаторых вуліц горада сіламі ЖКГ праведзены ямачны рамонт дарог, у тым ліку на вуліцах Леніна, Савецкай, П. Камуны, Камсамольскай, Піянерскай, Будаўнікоў, Віленскай, Гагарына, Сацыялістычнай, Уласаўца, Жукоўскага, Выбранецкай, 1-га Жніўня, Б. Хмяльніцкага, Млынавай, Базарнай, Тутарынава, 8 Сакавіка, Калгаснай, у 1-м завулку Урыцкага. У шэрагу сельскіх населеных пунктаў зрабілі прафіляванне гравійных дарог (Навадворцы, Белічы, Сорагі, Лучнікі, Амговічы, Ячава, Акцябр, Вясея, Васілінкі і іншых).

doroga1

Уладкаванне тратуара на вул. Гагарына.

 

На вуліцы Гагарына ў напрамку 11-га гарадка працавалі работнікі ДРБУ №125: на ўчастку ўздоўж дарогі ўкладзены бардзюры, працаўнікі з дапамогай тэхнікі разраўноўвалі зямлю. Галоўны інжынер ДРБУ №125 Сяргей Фёдаравіч Шулярэнка патлумачыў, што працаўнікі выконваюць работы па ўладкаванні тратуара з асфальтабетонным пакрыццём – 830 метраў. Робіцца гэта ў мэтах паляпшэння бяспекі руху пешаходаў і вадзіцеляў. На гэтым участку добраўпарадкуюць і два аўтобусныя прыпынкі.

doroga2

doroga3 Хоць і ўзнікаюць аб’ектыўныя ўскладненні, абумоўленыя эпідсітуацыяй з-за каронавірусу, гэта не азначае, что случчане апускаюць рукі. Працуюць, стараюцца, з аптымізмам глядзяць у будучае, робячы свой родны горад і Случчыну больш уладкаванымі, прыгажэйшымі.


Нас легко найти:
г.Слуцк, ул.Пионерская,23
Телефон: