Нарэшце сапраўдная зіма, як і належыць, са снегам, марозам, забаўнымі снегавікамі ў дварах, каралямі ледзяшоў на дахах. Колькі гадоў мы ўжо не бачылі гэтай цудоўнай зімовай казкі, і вось сёлетні калядны падарунак прыроды. Праўда, для камунальшчыкаў, дарожнікаў гэта час асаблівай нагрузкі, адказнасці.