Режим работы:

Пн-Пт: 8:00 - 17:00

Обед: 13:00 - 14:00

Адрес:

г. Слуцк

ул. Пионерская, 23

Телефоны:

8 (01795) 53667

8 (01795) 25718

rubeen

Коммунальное унитарное
предприятие «Слуцкое ЖКХ»

«Добры дзень, сантэхніка выклікалі?»

 000505_131151_big.jpg

Талковы сантэхнік, які трывала адрамантуе кран, кампетэнтна заменіць сан-тэхнічнае бытавое абсталяванне, дасць карысныя парады па яго эксплуатацыі, справіцца з іншай такой работай – гэтыя словы як раз пра Мікалая Сямёнавіча Корхава, адзначаюць жыхары мікрараёна вуліцы Іваноўскага ў Слуцку. Ды калегі далучаюцца да гэтага меркавання, напрыклад, начальнік ЖЭУ №5 Іна Анатольеўна Лісок і майстар Павел Міхайлавіч Кліменка падкрэслілі, што лепшага працаўніка  і не знайсці: адказны, сумленны, прафесіянал, чалавек слова. Каля 25 гадоў Мікалай Сямёнавіч Корхаў працуе ў КУП «Слуцкая жыллёва-камунальная гаспадарка» – сантэхнікам, а з сярэдзіны мінулага года –  рабочым комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў (абавязкі сантэхнікаў ЖЭУ дапоўнены іншымі, у тым ліку па рамонце замкоў, дзвярэй жылфонда і г.д.). – Разам з сям’ёй пры-ехаў на Случчыну з Гомельшчыны, пасля ава-рыі на Чарнобыльскай АЭС, – дзеліцца Мікалай Сямёнавіч. – Там працаваў вадзіцелем. Знайсці работу па спецыяльнасці ў Слуцку тады не атрымалася,  у 1993 годзе ўладкаваўся на работу ў Слуцкую жыллёва-камунальную гаспадарку сантэхнікам. І ведаеце, гэта справа спадабалася. Ужо пазней мне прапаноўвалі работу вадзіцеля, але я не пагадзіўся…
– І чым жа сантэхнічная справа лепшая? Мне думаецца, работа гэта вельмі неспакойная, клопатная… – пытаюся. – Так, але адчуў, што справа – мая, па сэрцы, ды калектыў спадабаўся. Не шкадую, што зрабіў такі выбар. А справа сапраўды неспакойная, увесь дзень на нагах, падчас няштатных сітуацый здараецца працаваць і вечарам, і ноччу. Памятаю, у 1998 годзе разам з калегамі давялося працаваць у навагоднюю ноч у доме №11 на вуліцы Жукава – там прарвала трубу. Ліквідоўвалі аварыю, як гаворыцца, пад бой курантаў. Справіліся, людзі ў свята не засталіся без вады. Як расказаў Мікалай Сямёнавіч, ён працаваў у ЖЭУ №№1, 2, затым «перабраўся» ў ЖЭУ №5. Цяпер у яго гаспадарцы 12 шматпавярховак па вуліцы Іваноўскага. Галоўная задача – абслугоўванне і рамонт інжынерных сетак, бойлераў дамоў, выкананне заявак жыльцоў. Расказвае, на сваім участку з непаладкамі спраўляецца, як правіла, сам, аднак складаныя праблемныя сітуацыі «разрульвае» разам з калегамі – рабочымі комплекснага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў ЖЭУ №5 Віктарам Віктаравічам Кандрацьевым і Віктарам Барысавічам Ятчанкам. Мужчыны выконваюць і іншыя работы ў ЖЭУ, здараецца, трэба дапамагчы ва ўборцы тэрыторый, рамонце дзвярэй падсобных памяшканняў, падвалаў або, напрыклад, пасадцы дрэў. Мікалай Сямёнавіч не аднойчы ўдзельнічаў у азеляненні двароў шматпавярховых дамоў на вуліцы Іваноўскага і, канечне, сочыць, каб саджанцы не ламалі, каб дрэўцы захоўваліся і раслі. – Меркаванні жыльцоў і спецыялістаў наконт рамонту, замены бытавой сантэхнікі ў кватэрах супадаюць не заўсёды. Пэўна, і канфліктныя сітуацыі ўзнікаюць, як з гэтым спраўляецеся? Мой субяседнік у адказ: – Трэба быць вытрыманым, спакойным і мудрым у любой сітуацыі. Ёсць некаторыя грамадзяне, якія не хочуць чуць, не хочуць разумець праблему, або якія правакуюць канфліктную сітуацыю. Але такіх нямнога, у пераважнай большасці знаходзім агульную мову з жыхарамі, стараемся дапамагчы, каб людзі адчувалі ў сваіх кватэрах сябе ўтульна і камфортна. На жаль, жыхары нярэдка самі спрабуюць выправіць паломку, «адрэгуляваць» сантэхніку і часта толькі ўскладняюць праблему. Яе рашэннем павінен займацца спецыяліст. За сваю працу Мікалай Сямёнавіч Корхаў неаднойчы заахвочаны, у тым ліку Ганаровай граматай абласной камунальнай службы. Сустрэча пакінула самыя добрыя ўражанні: Мікалай Сямёнавіч сціплы, добразычлівы чалавек, адданы свайму працоўнаму абавязку. А яшчэ я даведалася, што ён – «марская душа»: у арміі нёс службу на падлодцы, быў старшыной каманды трумных машыністаў. Расказвае, да гэтае пары падтрымлівае сувязь з саслужыўцамі. Жартуе, «з воднай стыхіяй па жыцці», мабыць, адсюль і захопленасць рыбалкай: у вольны час Мікалай Сямёнавіч любіць пасядзець з вудамі на беразе рэчкі ці сажалкі. Самы вялікі яго ўлоў быў на радзіме – давялося злавіць соміка пад 20 кілаграмаў. – Вы пытаеце, чым жа падабаецца мая работа? – вяртаецца да размовы Мікалай Сямёнавіч. – Прыемна дапамагаць людзям…

 

Режим работы:

Пн-Пт: 8:00 - 17:00

Обед: 13:00 - 14:00

Адрес:

г. Слуцк

ул. Пионерская, 23

Телефоны:

8 (01795) 53667

8 (01795) 25718

rubeen

© КУП «Слуцкое ЖКХ», 2021

Разработка сайта - Aliva.by