Режим работы:

Пн-Пт: 8:00 - 17:00

Обед: 13:00 - 14:00

Адрес:

г. Слуцк

ул. Пионерская, 23

Телефоны:

8 (01795) 53667

8 (01795) 25718

rubeen

Коммунальное унитарное
предприятие «Слуцкое ЖКХ»

«На нашу Аксану не нарадуемся»

«На нашу Аксану не нарадуемся»

З ранку, «узброіўшыся» мяцёлкай і граблямі, Аксана Валянцінаўна наводзіць чысціню і парадак на тэрыторыі каля гарадской шматпавярхоўкі. Гэта яе штодзённы працоўны «фронт».
 
У свой час юная случчанка з мнагадзетнай сям’і Аксана Гарбацюк атрымала ў Мінску адукацыю па прафесіі праваднік чыгуначнага транспарту. Каля года працавала правадніцай на цягніках, якія курсіравалі з Мінска ў Кіеў, Адэсу. Аднак вярнулася ў Слуцк – выйшла замуж, вырашыла змяніць «вандроўніцкую» прафесію на больш аседлую.
 
Сёлета будзе 20 гадоў як Аксана Валянцінаўна працуе ў Слуцкай ЖКГ – увесь час рабочай па комплекснай уборцы.
 
– Раней мая пасада называлася «дворнік», – узгадвае субяседніца. – Акрамя ўборкі прыдамавой тэрыторыю прыбіраю пад’езды, а іх у доме №8 на Салігорскай шэсць. Двойчы за тыдзень праводжу сухую ўборку пад’ездаў, двойчы ў месяц – вільготную. Мыю вокны ў пад’ездах, прыбіраю смецце, выконваю іншую работу. Канечне, гэта не першы мой аб’ект, тут працую каля чатырох гадоў. Вядома, не мае значэння, які дом прыбіраць, важна – якасна, своечасова. Мне падабаецца, калі вакол чыста і ўтульна.
 
Работа патрабуе немалых фізічных сіл, адзначае Аксана Гарбацюк. Аднак за столькі гадоў ужо «загартавалася», звычная працаваць у любое надвор’е. Гаворыць, цяпер рабіць лягчэй, раней і абкоскай тэрыторый даводзілася займацца самой, часта муж дапамагаў у гэтай справе.
 
– Я ранняя птушка, – усміхаецца Аксана Валянцінаўна. – З шасці гадзін ужо падмятаю прыдамавую тэрыторыю, займаюся выемкай смецця, каб забяспечыць чысціню на дзень. Гараджане сталі больш акуратнымі, аднак смецця ўсё роўна нямала. У маёй рабоце ёсць свае перавагі, па-першае, радасць ад зробленага, бачны вынік працы. Да таго ж, мяне задавальняе працоўны  графік: у другой палове дня я свабодная, больш часу магу ўдзяліць сям’і.
 
Стараннасць Аксаны Гарбацюк не раз была адзначана граматамі і падзякамі ЖКГ. Станоўчыя водзывы аб рабоце Аксаны Валянцінаўны пачула ад майстра ЖЭУ №4  Галіны Макаравай:
 
– Адказная, дысцыплінаваная, энергічная работніца. Працуе выдатна, каб ні адной паперкі не заставалася на тырэторыі ці ў пад’ездзе. Заўсёды знаходзіць агульнаю мову з жыхарамі, добразычлівы, сціплы чалавек.
 
А вось што гаворыць пра Аксану Гарбацюк жыхарка дома №8 па вуліцы Салігорскай Раіса Рамашка:
 
– Мы любім нашу Аксаначку, яна руплівая працаўніца, вельмі стараецца, каб у доме заўсёды быў узорны парадак. Яна чулая, умее падтрымаць добрым словам, пазітыўным настроем. Я ўжо сама збіралася звяртацца ў ЖКГ ці газету, каб падзякаваць ёй за выдатную работу.  
 
Да гэтых слоў далучаюцца Таццяна Караневіч, Наталля Уласава і іншыя жыхары таго ж дома.
 
У вольны час гераіня гэтага аповеду завіхаецца з унучкамі-школьніцамі Сафіяй і Палінай, дзяўчынкі – актывісткі: Сафія займаецца ў Слуцкай дзіцячай школе мастацтваў, грае на цымбалах, Паліна наведвае басейн. Дарэчы, дачка Аксаны Валянцінаўны Вікторыя таксама працуе ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта важна, калі бацькі служаць узорам для сваіх дзяцей і ў жыцці, і ў працы.
 
Наталля СЕЛЯЗНЁВА

Режим работы:

Пн-Пт: 8:00 - 17:00

Обед: 13:00 - 14:00

Адрес:

г. Слуцк

ул. Пионерская, 23

Телефоны:

8 (01795) 53667

8 (01795) 25718

rubeen

© КУП «Слуцкое ЖКХ», 2021

Разработка сайта - Aliva.by